Вера Кроз

Аб чым марыць бас

Опера Мадэста Мусаргскага «Барыс Гадуноў» шмат гадоў не сыходзіць са сцэны Нацыянальнага Акадэмічнага опернага тэатра Беларусі. Зараз яна пакуль што ідзе ў канцэртным выкананні. I ўсё-ткі нягледзячы на адсутнасць дэкарацый, сцэнічных строяў у мужчын, што не магло не абмяжоўваць дзеянні выканальнікаў, галоўны герой Барыс Гадуноў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Апега Мельнікава атрымаўся жывым, яркім, каларытным. Ён хвалюе, захапляе, прыцягвае кожным жэстам, рухам, а вочы спевака, яго голас лепш за ўсялякія словы раскрываюць гэты скпаданы вобраз, надзвычайна моцную асобу, якая сваёй неардынарнасцю прыцягвае ўвагу публікі.

- Я ўпершыню пазнаёміўся з гэтай операй на кружэлках выдатнага рускага опернага артыста Фёдара Іванавіча Шаляпіна, - расказвае Алег Мельнікаў. - Мяне тады ўразілі глыбіня, драматызм выканання. Здавалася б, недасканалы запіс. Але як усхвалявала сцэна вар’яцтва Барыса! Дарэчы, «Барью Гадуноў» стаўся калісьці маім першым спектаклем на опернай сцэне...

I ён згадаў свой нялёгкі шлях да опернага мастацтва. 3 дзяцінства асвоіў баян. 3 чатырнаццаці гадоў граў на вяселлях. Пазней навучыўся іграць на гітары, фартэпіяна. Служыў у палкавым аркестры, пазней ансамблі БВА. Асвоіў саксафон. Спяваў у рэсгаранах.

Сустрэча з выдатным педагогам, загадчыкам вакальнага аддзялення Мінскага музычнага вучылішча імя Глінкі Адамам Мурзічам літаральна перавярнула жыццё хлопца. Ён быў прыняты на трэці курс вучылішча. Потым была перамога на рэспубліканскім конкурсе вакалістаў. Нарэшце, ён становіцца студэнтам вакальнага аддзялення Адэскай кансерваторыі, вучыцца ў выдатнага педагога прафесара Яўгена Івано ва, куды Алега суправаджаў яго першы педагог Адам Мурзіч, які лічьіў сябе адказным за вучня.

Выдатныя выступленні на міжнародных конкурсах ўсялілі ў спевака ўпэўненасць: сёння ён лаўрэат дзесяці міжнародных конкурсаў, на якіх часта выконваў арыю Барыса. А яго першая партыя ў славутым Адэскім оперным - думны дзяк Шчапкалаў з «Барыса Гадунова» - дастаткова складаная адказная.

Другой яго партыяй у «Барысе Гадунове» быў Пімен - старажытны, мудры летапісец, які скрозь пыл стагоддзяў бачыць гісторыю свайго народа. Яшчэ ў 26-гадовым узросце Алег Мельнікаў, выконваючы гэту партыю, загрыміраваўся, апрануў расу і так увайшоў у вобраз Пімена, што яго не пазнапі ні салісты, ні артысты хору: падумалі на ват, што выканаць гэтую партыю прыехаў гастралёр. Так ластупова ён рухаўся да партыі Барыса.

Партыя Барыса — гэта як бы вянец басовага рэпертуару, мара любога баса, візітная картка для выканаўцаў і  вакальнага, і сцэнічнага праяўлення ва ўсім бляску вакапьных, акцёрскіх здольнасцей. «Мяне мае настаўнікі вучылі, як жыць вобразам, які ўвасабляеш на сцэне», -- гаворыць артыст. Барыс Гадуноў, на яго погляд, - гэта моцная асоба, вапявы, мэтанакіраваны чалавек. «Мне здаецца, - працягвае ён, - што не ў якім разе нельга рабіць з Барыса гэткага «слюнцяя», слабахарактарнага ці істэрычнага чалавека. Музыка Мусаргскага малюе яго цапкам іншым». А яшчэ, на думку Алега Мельнікава, для выканання патрэбныя густ, пачуцццё меры. Вядома ж, сам спявак павінен быць моцнай асобай, толькі тады ён зможа стварыць гераічны вобраз. Вельмі важная мяжа, бо ад сур’ёзнага да смешнага адзін крок, і тут не можа быць залатой сярэдзіны.

Працуючы над вобразам Барыса, Алег Мельнікаў старанна, карпатліва чытаў пер- шакрыніцы - Аляксандра  Пушкіна, Мікалая Карамзіна, успаміны пра Фёдара Шапяпіна. Адна з нядаўна выдадзеных кніг – успаміны мастака Канстанціна Каровіна пра Фёдара Шапяпіна – дапоўніла яго ўяўленні аб драматычным таленце вялікага рускага опернага спевака. Так, ён даведаўся аб тым, што Шаляпін унёс змену ў сцэну вар’яцтва Барыса, дадаўшы ў тэкст пацверджанне - «Да...»,тым самым узмацніў уражанне аб тым, што нічога не можа быць страшней, чым забойстваства маленькага хлопчыка.

3 хваляваннем расказваў Алег Мельнікаў пра свае сустрэчы з вядомым басам, народным арыстам СССР Іванам Пятровым, дзякуючы якому трымаў у руках пярсцёнак Шаляпіна, што зараз захоўваецца ў музеі вялікага рускага опернага аргыста. Іван Іванавіч расказваў Алегу, што Фёдар Шаляпін у ролі Барыса Гадунова настолькі пераўвасабляўся на сцэне, што нават прымушаў свайго «сына», у ролі якога тады выступала выдатная слявачка Вера Давыдава, заплакаць. Сучаснікі гаварылі, што на сцэне было два Шаляпіны - адзін спявае, другі слухае.

Драматычны талент Алега Мельнікава развіваецца дзякуючы яго ўласным здольнасцям і, вядома, атрыманай школе. Усе свае веды, вопыт ён хацеў бы перадаць маладым, таму марыць стварыць пры Беларускай оперы і весці самому стажорскую групу маладых спевакоў. Думаю, што свае лепшыя акцёрскія якасці, артыстызм ён здолее праявіць пры ажыццяўленні гэтай цікавай задумы.

Запампаваць далучэнні:

Падобныя матэрыялы